222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1
E-mail: Тэлефон прыёмнай: Факс прыёмнай: Рэжым работы:у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00
Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама: Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 14219 снежня 2019 года з 10.00 да 12.00 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія» з намеснікам начальніка ўпраўлення - начальнікам аддзела занятасці і працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Сяргеем Іванавічам Емяльянчыкам па пытанні навучання і перанавучання беспрацоўных грамадзян за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
У аўторак, 10 снежня, на базе ўстановы адукацыі «Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа» адбыўся III міні-чэмпіянат «Worldskills-старт прафесійнага станаўлення» па кампетэнцыі «Дашкольная адукацыя».
Філіял «Аўтамабільны парк № 8» ААТ «Мінаблаўтатранс» набыў МАЗ-103.486 для гарадскіх перавозак пасажыраў. Аўтобус разлічаны на 25 сядзячых і 75 стаячых месцаў і пачне ездзіць па маршруце з наступнага тыдня.
19 снежня 2019 года, з 12.00 да 14.00 генеральны дырэктар КУП «Мінскаблдарбуд» Сцяпанаў Дзяніс Алегавіч правядзе выязны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у філіяле КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ № 168» (г.Нясвіж, вул. Сноўская, 2) і «прамую тэлефонную лінію» па тэлефоне 8-01770-237-67 па пытаннях рамонту, будаўніцтва і ўтрымання мясцовых аўтамабільных дарог Мінскай вобласці.
У сераду, 11 снежня 2019 года выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правядуць:
У сераду, 11 снежня 2019 года, з 10.00 да 11.00 намеснік старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Ірына Іванаўна Ксяневіч правядзе выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Ліпскім сельскім выканаўчым камітэце (аг. Высокая Ліпа, вул. 50 гадоў Кастрычніка, 1а).
9 снежня ў раённым цэнтры культуры адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўзнагароджванню 13 прадстаўніц нашага раёна ордэнам Маці. Гэтай узнагароды ўдастойваюцца жанчыны, якiя нарадзiлi i выхавалi пяць i больш дзяцей.
Маладыя спецыялісты - гэта будучыня як краіны ў цэлым, так і кожнага рэгіёна паасобку, у тым ліку і нашага. Каб пазнаёміць іх з раёнам, у Тэатральнай зале замка Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж» прайшоў Форум маладых спецыялістаў Нясвіжскага раёна.
Да галоўных святаў зімы Раства і Новага года яшчэ практычна цэлы месяц. Але ўжо сёння святочны настрой на цэнтральнай вуліцы горада ствараюць рознакаляровыя агеньчыкі ілюмінацыі.
У Нясвіжскім РАУС адбылася аператыўная нарада, на якой начальнік УУС Мінскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Аляксандр Кавальчук прадставіў асабоваму складу прызначанага начальніка Нясвіжскага РАУС палкоўніка міліцыі Аляксандра Юрчанку.