Адрас:

222603, г. Нясвіж, вул. Савецкая, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для дзелавой перапіскі)

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1770) 5-94-49

Факс прыёмнай:

+375 (1770) 5-10-91

Рэжым работы:

у рабочыя дні – з 8.00 да 17.00, абед – з 13.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» райвыканкама:

+375 (1770) 5-94-49

Адзіны тэлефонны нумар даведачнай службы «адно акно»: 142

Людзі адважнай прафесіі

22.01.2020

Ратавальнікі Нясвіжчыны адзначылі сваё прафесійнае свята.

Работнікі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях стаяць на варце дзяржаўных інтарэсаў, а іх небяспечная праца патрабуе велізарнай мужнасці і стойкасці, таму што яны там, дзе людзям патрэбна дапамога…

19 студзеня ратавальнікі Нясвіжчыны адзначылі сваё прафесійнае свята.

У Беларусі толькі ў 2019 годзе на рахунку ратавальнікаў больш за 12000 выратаваных жыццяў. Людзі гэтай адважнай прафесіі тушаць пажары, ратуюць на водах, дапамагаюць у ДТЗ, удзельнічаюць у гуманітарных аперацыях. З кожным годам растуць іх прафесіяналізм і майстэрства, паляпшаецца тэхнічнае абсталяванне, больш грунтоўна вядзецца падрыхтоўка кадраў.

Шэрагі ратавальнікаў папаўняюцца. Зусім нядаўна прысягу органаў і падраздзяленняў па НС прынялі больш за 60 навабранцаў Мінскай вобласці, сярод якіх і маладыя работнікі Нясвіжскага РАНС. Урачыстае мерапрыемства прайшло ў гістарычным месцы Беларусі - на Кургане Славы…

- Для кожнага супрацоўніка МНС яго праца - яго абавязак. Доўг сэрца, доўг розуму... - гэтымі словамі адкрылі ўрачыстасць вядучыя раённага свята ў Нясвіжскім гарадскім маладзёжным цэнтры Алёна Вінаград і Уладзіслаў Сініцын.

У гэты дзень супрацоўнікаў і ветэранаў Нясвіжскага РАНС ад раённага выканаўчага камітэта вітаў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Міхаіл Афанасік.

У сваім выступленні ён падкрэсліў, што Прэзідэнт Беларусі асаблівую ўвагу надае пытанням бяспекі ў краіне, што з'яўляецца адным з асноўных напрамкаў у палітыцы прававой дзяржавы. Дапамога жыхарам раёна, краіны пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый з'яўляецца не толькі праца ратавальнікаў, але і прафесійны доўгам, які з гонарам выконвае кожны супрацоўнік РАНС. «Прафесіяналізм, гонар і адвага» - такі дэвіз. Менавіта гэтымі якасцямі і павінен валодаць сапраўдны выратавальнік.

Міхаіл Вікенцьевіч павіншаваў усіх дзеючых ратавальнікаў, ветэранаў службы і іх сем'і з прафесійным святам і надыходзячым Вадохрышчам, уручыў узнагароды раённага выканаўчага камітэта.

Ганаровай граматай райвыканкама за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферы абароны насельніцтва і тэрыторый Рэспублікі Беларусь ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і ў сувязі са святкаваннем Дня ратавальніка ўзнагароджаны член Нясвіжскага раённага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях «выратавальнік» Анатоль Крысанаў.

За граматныя дзеянні, мужнасць і гераізм, праяўленыя пры ліквідацыі пажараў, высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем Дня выратавальніка Падзяку старшыні Нясвіжскага райвыканкама ўручана інспектару інспекцыі нагляду і прафілактыкі Алегу Антановічу, вадзіцелю пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №3 на аб'ектах Нясвіжскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» Сяргею Міхалькевіча, камандзіру аддзялення ПАВЧ №1 г. Нясвіж Віктару Семяновічу, дыспетчару цэнтра аператыўнага кіравання Рыгору Высоцкаму.

З цёплымі словамі падзякі за службу і віншаваннямі з прафесійным святам да ўсіх прысутных звярнуўся начальнік Нясвіжскага РАНС падпалкоўнік унутранай службы Віталь Бокун. Падчас цырымоніі ўзнагароджання нагрудным знакам «Выдатнік» былі ўзнагароджаны кіроўца ПАВЧ №3 на аб'ектах Нясвіжскага ўпраўлення магістральных газаправодаў ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» Уладзімір Лейбук і камандзір аддзялення ПАВЧ №1 г.Нясвіж Аляксандр Боган. Юбілейны медаль «20 год органам і падраздзяленням падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь» была ўручаны начальніку штаба ліквідацыі НС цэнтра аператыўнага кіравання Віталю Рагалевічу, камандзіру аддзялення ПАВЧ №2 г. п. Гарадзея Алегу Гуку, камандзіру і кіроўцу аддзялення ПАСП № 12 аг. Салтанаўшчына Алегу Сянькевічу і Сяргею Шчурскаму. Кіроўцу штаба ліквідацыі НС цэнтра аператыўнага кіравання Уладзіміру Арпелю, а таксама кіроўцам ПАВЧ №1 г. Нясвіж Дзмітрыю Платуну і Аляксею Медвецкаму.

У гэты дзень Ганаровай граматай установы «Мінскае абласное ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь» узнагароджаны маёр унутранай службы Аляксандр Абцэшка і капітан Яўген Янцэвіч. Граматай установы «Мінскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь» - старэйшыя лейтэнанты ўнутранай службы Дзмітрый Кукула і Міхаіл Аляксееў.

Шэрагу супрацоўнікаў Нясвіжскага РАНС былі ўручаны спецыяльныя ўзнагароды Нясвіжскага РАНС.

Старшыня Нясвіжскага раённага аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях «выратавальнік» Уладзімір Яцэвіч, павіншаваўшы ратавальнікаў і ветэранаў пажарнай службы са святам, уручыў маладым агняборцам — Уладу Ліцкевічу і Аляксандру Несцярэнку — каштоўныя падарункі.

Павіншаваць ратавальнікаў Нясвіжчыны ў іх прафесійнае свята прыйшлі іх юныя памочнікі - члены клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ястрабы».

Апладысменты ўсіх прысутных у зале былі адрасаваныя і артыстам аматарскай творчасці Нясвіжчыны, якія ў сваю чаргу па традыцыі падрыхтавалі падарункі для віноўнікаў урачыстасці. Музычныя віншаванні дарылі Таццяна Казлова, Маргарыта Каласоўская, Таццяна Кунігель і іншыя.

На працягу ўрачыстасці ў адрас ратавальнікаў Нясвіжчыны і членаў іх сем'яў гучалі відэавіншаванні ад прадстаўнікоў самых розных службаў раёна, жыхароў рэгіёна з пажаданнямі поспеху, міру, дабра і здароўя!

Фінальным нумарам імпрэзы стала песня «Мары спраўджваюцца» у выкананні ансамбля «Млечны шлях».

Іна Васілевіч.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»