Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Историко-культурное наследие

г. Нясвіж, вул. Ленінская, 19

Пабудаваны ў 1898 г. з чырвонай цэглы як заездны двор. Аднапавярховы, прамавугольны ў плане будынак з невялікім крылом з боку дваровага фасада. Галоўным фасадам выходзіць на “чырвоную” лінію забудовы вуліцы. Уваход размешчаны асіметрычна. Абрамленні лучковых аконных праёмаў выкананы муроўкаю з выкарыстаннем лякальнай цэглы. Сцены завершаны прафіляваным карнізам. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу з двухбаковым размяшчэннем пакояў. Будынак – помнік эклектычнай архітэктуры.

Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Рэспубліканская ўласнасць.

Прочитано 1175 раз (а)