Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Дом №2

Пабудаваны у канцы 19 ст. з цэглы як карчма. Будынак аднапавярховы, прамавугольны ў плане, з паўпадвальным паверхам. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы, мае 4 прамавугольныя аконныя праёмы, дэкарыраваныя прафіляванымі сандрыкамі. Фасад завершаны высокім шчытом складанага абрысу з невялікай чатырохграннай галоўкай, люкарнай, і 2 прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Бакавыя часткі шчыта маюць прамалінейныя скосы, у кожным з іх – акно-люнета. Цэнтральная частка фасада вылучана лапаткамі. Бакавыя фасады гладкія, члянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Сцены завершаны тонкапрафіляваным карнізам. Унутраная прастора падзелена капітальнай сцяной на вестыбюль і залу.

У архітэктуры і аздобе будынка выкарыстаны формы мясцовага дойлідства.

Ён знаходзіцца ў добрым стане.  Выкарыстоўваецца як кафэ. Раённая ўласнасць.

Прочитано 980 раз (а)