Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Комплекс былога кляштара езуітаў ХVI-ХVII стст.

а) касцёл
б) вежа 
в) агароджа з брамай

г.Нясвіж, вул. Міцкевіча, 2

Нясвіжскі касцёл Божага Цела (Нясвіжскі фарны касцёл) – помнік архітэктуры барока  пабудаваны ў 1587-1593 г.г. па праекце  італьянскага архітэктара Яна Марыя Бернардоні  па фундацыі князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі. За аснову праекта была ўзята планіроўка галоўнага храма езуітаў Іль Джэзу ў Рыме. Але пры агульнай ідэі кампазіцыі і барочнай стылістыцы, нясвіжскі касцёл мае значныя адрозненні, абумоўленыя мясцовымі традыцыямі. Магчыма, што нясвіжскі касцёл  быў на Беларусі адным з першых будынкаў, фасады якога былі атынкаваны і пабелены. Пасля пажару ў сярэдзіне  17 ст. касцёл адноўлены архітэктарам Крыгерам.  Пасля забароны ордэна езуітаў у 1773 годзе касцёл стаў прыхоцкім. Касцёл быў пашкоджаны ў гады Вялікай Аўчыннай вайны і адноўлены ў 1944 годзе.

Нясвіжскі фарны касцёл – першая крыжова-купальная  базіліка з безбашаным барочным фасадам не толькі на Беларусі, але і на тэрыторыі Польшчы. Галоўны фасад храма 2-х ярусны, члянёны па вертыкалі пілястрамі, па гарызанталі – развітым антаблементам. Першы ярус, які займае  шырыну трох нефаў, члянёны пілястрамі на пяць часцей, бакавыя з якіх выдзелены прамавугрольнымі аконнымі праёмамі і  круглымі люкарнамі. Уваходны партал завершангы лучковым  франтонам. Другі ярус займае шырыну цэнтральнага нефа, члянёнага пілястрамі на тры часткі, завершаны 3-х вугольным франтонам з люкарнай. Абодва ярусы кампазіцыйна аб’яднаны вогнутымі бакавымі прыбудоўкамі, упрыгожаны 4-х арачнымі экседрамі са скульптурнай выявай святых. На васьмігранным барабане ўзвышаецца гранёны купал. На фасадзе касцёла маецца надпіс на лацінскай мове “Пакланіся святому храму твайму у страху сваім”.

Знутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным зводам  з люнетамі, бакавыя нефы – крыжовымі. Прэсбітэрый аддзелены ад нефа  драўлянай разной агароджай. У зал адкрыты бакавыя капліцы св.Андрэя і св.Пятра.

Інтэр’ер храма багата дэкарыраваны роспісам у тэхніцы грызайль. Фрэскі выкананы ў 1750-60г.г. з удзелам мастака К.Д.Гескага.Фрэскавы цыкл складаецца з 40 асобных кампазіцый з выявай сцэн алегарычнага зместу.У кампазіцыю фрэсак устаўлены картушы з вершаванымі строфамі і спасылкамі на Біблію.

Галоўны алтар створаны па прекце М.Педэцці, упрыгожаны карцінай “Тайная вячэра” К.Д.Гескага (1753г.)  Над уваходам – хоры з арганам. Першы арган быў пастаўлены в 1611-1615гг. на сродкі шляхціца Андрэя Скарульскага. Злева ад алтара устаноўлены 2 мемарыяльныя дошкі-надгробнікі ў стылі рэнесансу ў памяць аб сынах фундатара касцёла М.К.Радзівіла Сіроткі, паміж якімі знаходзіцца яго барэльеф у адзенні пілігрыма. Над барэльефам - лацінская сентэнцыя- “перед лицом  смерти каждый не рыцарь, а только пилигрим – странник.”  У 1912 годзе ў касёле ўстаноўлена мемарыяльная дошка беларускаму і польскаму паэту У.Сыракомлю.

У падлозе прэсбітэрыя – уваход у фамільную крыпту-усыпальніцу Радзівілаў.У крыпце знаходзіцца 70 саркафагаў, адна канопа і адна урна з прахам князя Антонія Радзівіла, перавезеная з Лондана 8.06.2000 года у адпаведнасці з яго завяшчаннем.

Касцёл пабудаваны ў ансамблі з замкавай вежай і калегіумам езуітаў. У 1747 годзе ў двары касцёла асобна пастаўлена капліца ( архітэктар М.Педэцці).

Касцёл працягвае дзейнічаць як каталіцкі храм і знаходзіцца ў здавальняючым стане.

Прочитано 1950 раз (а)