Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Комплекс кляштара бенедыкцінак

а) касцёл з манастырскім корпусам;
б) гаспадарчыя карпусы;
в) вежа з агароджай;
г) рэшткі абарончых збудаванняў горада;

1590 – 1595 гг.

г. Нясвіж вул. Чкалава, 8

Пабудаваны з цэглы на паўднёва-усходняй ускраіне тагачаснага горада. Меў абарончае значэнне. У 17-18 ст.ст. зроблены некаторыя перабудовы. Захаваліся ўваходная вежа-брама (18 ст.), жылы корпус з касцёлам, вартоўня, гаспадарчыя карпусы, размешчаныя вакол унутранага дворыка.

Жылы манастырскі корпус з касцёлам – двухпавярховы Е-падобны ў плане будынак з рознавялікімі бакавымі крыламі. Цэнтральная частка на вышыню двух паверхаў была прыстасавана пад касцёл (аднанефавы, з пяціграннай апсідай і невялікім трансептам). У бакавых крылах размяшчаліся келлі, гаспадарчыя і службовыя памяшканні, у паўднёвым крыле – зала-трапезная. Галоўны фасад корпуса арыентаваны ва ўнутраны дворык. Яго кампазіцыйным цэнтрам з’яўляецца рызаліт (фасад касцёла), дэкарыраваны 3-ма пелястрамі, лучковымі аконнымі праёмамі. Завяршэнне разаліта (шматярусная вежа) не захавалася. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна ў паўночным крыле. Гладкія сцены фасадаў прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Унутраная планіроўка калідорная, часткова зменена, прыстасавана для сучасных патрэб.

Выкарыстоўваецца як інтэрнат Нясвіжскага дзяржаўнага педагагічнага каледжу імя Я.Коласа. Абласная ўласнасць.

Вежа-брама - з’яўляецца галоўным уваходам на тэрыторыю кляштара. Размешчана паміж манастырскіх сцен, на цэнтральнай восі ўнутранага дворыка. Прамавугольная ў плане. Звонку падзелена развітымі прафіляванымі цягамі на 3 ярусы, што паступова змяншаюцца.

Першы ярус прарэзаны аркай, пад якой размешчаны высокі праём, 2-гі з арачным аконным праёмам у цэнтры, абрамленым ліштвай, 3-ці ярус таксама з арачным праёмам, дэкарыраваны крывалінейным карнізам.  Кожны ярус па вуглах  раскрапаваны пілястрамі. Вежа  завершана фігурным купалком са шпілем.

Прочитано 854 раз (а)