Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Палацава-паркавы ансамбль

а) палац
б) парк
в) абарончыя збудаванні

ХVІ-ХІХ стст.

Нясвіжскі палац Радзівілаў – адзін з цікавейшых помнікаў Беларусі, знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне горада, на мысе, акружаным сажалкамі ракі Уша. Ініцыятыва ўзвядзення каменнага палаца належыць першаму нясвіжскаму ардынату Мікалаю  Кшыштофу Радзівілу Сіротку (1549-1616). Пачатак будаўніцтва адносіцца да 1582 года (па другіх звестках да 1583г.). З 1586 па 1599 год кіраваў работамі па ўзвядзенню палаца італьянскі архітэктар Ян Марыя Бернардоні.

Гісторыка-архіўныя даследванні даюць падставу сцвярджаць аб французкім  уплыве на праектаванне палаца.  Да пачатку ХУІст.Будаўнічыя работы у асноўным былі завершаны. Гравюра Т.Макоўскага (каля 1600г.) дае прадстаўленне аб выглядзе палаца на першапачатковы  перыяд яго иснавання.

Палац меў у плане форму чатырохвугольніка (170 х 120м.),  быў пабудаваны ў  адпаведнасці дасягненнямі еўрапейскага фартыфікацыйнага мастацтва: акружаны высокім земляным валам з бастыёнамі па вуглах, вадзяным рвом , шырокай дарогай з высокім земляным насыпам (гласісам) са знешняга боку і  штучнымі вадаёмамі на рацэ Уша. Вал, вышынёй да 20м., быў аддзела камнем, уверсе пераходзіў у (каменны) бруствер з дадатковымі  умацаваннямі. Унутры вала былі каменныя канюшні і чатыры  патайныя  хады. У бастыёнах былі арсеналы, алькежы ікаморы. У ХУІІст. Па вуглах бастыёнаў пабудаваны 4 абарончыя вежы.  Уздоўж галоўнай восі  знаходзілася брама з пад,ёмным мастом і 3-х этажны палац. Злева ад брамы стаяў 2-х этажны гаспадарчы корпус, справа – 3-х этажная казарма з вялікай дазорнай вежай. Будаўніцтва і перабудова палацава-замкавага ансамбля вялась у ХУІ-ХІХстст., таму  ў  ім спалучаюцца прыёмы сярэдневечнагва дойлідства са стылямі позняга рэнесансу, барока і самабытнае мастацтва мясцовых майстроў.

Замак вытрымаў асады рускіх войск   у 1654 і 1659гг., але ў 1706 годзе быў узяты шведамі, якія  разбурылі яго бастыённыя умацаванні. Рамонтныя, будаўнічыя і рэканструкцыйныя работы, пачыты  ў 20-я гады ХУШст. далі новае жыццё комплексу. Аднаўленчымі работамі кіраваў архітэктар Казімір Ждановіч, які з,яўляўся аўтарам праекта капліцы,  што  размясцілася ў будынку з паўночнага боку двара (пабудавана ў 1740г.) і тэатральнай залы (1748г.) у адным з памяшканняў комплекса. Архітэктар А.Лоццы стварыў у 1784г праект галерэі. У выніку   к  80-м гадам змяніўся не толькі унутраны, але і знешні выгляд  як асобных пабудоў, так і комплекса ў цэлым. Усе пабудовы баылі пабольшаны на такую колькасць ярусаў, якія даводзілі да адной вышыні. Будаўніцтвам у другой палове ХУШ ст. дадатковых крылаў, якія з,ядналі будынак у адно цэлае, было закончана фарміраванне замкнутага комплексу, які у многім захаваўся да нашых дзён. У часы кіравання замкам  Міхалам Казімірам Радзівілам (Рыбанькам) - (1702-1762гг.) і яго сына Кароля Станіслава Радзівіла  (Пане Каханку) -(1734-1790гг.) нясвіжскі замак знаходзіўся на стрыжні свайго росквіту. Тут захоўваўся архіў Вялікага княства Літоўскага. Замкавая бібліятэка, заснаваная  Сіроткам, да пачатку 1770 года налічвала 20000 тамоў кніг. На той час гэта была самая вялікая прыватная бібліятэка на зеилях Рэчы Паспалітай. У карціннай галерэі у 1770 годзе знаходзілася 984 карціны.

Пасля падзей 1812 года замак знаходзіўся ў запусценні да 1875 года.  Масштабныя рэстаўрацыйныя работы тут пачаліся толькі у апошняй чвэрці ХІХст. – пач.ХХст. пад кіраўніцтвам Марыі  де Кастэлян Радзівіл. Да 1913 года былі поўнасцю адноўлены каля 100 памяшканняў ( усіх каля 170). Княжацкія пакоі і рэпрэзентацыйныя залы да 1914 і пасля 1920 года знаходзліся у паўднёвым, паўднёва-усходнім і усходнім крылах замка.

Пазней архітэктура замка яшчэ больш прыцярпела ад прыстасавання яго то пад ваенны нямецкі шпіталь у гады Вялкай Айчыннай вайны (1941-1944гг.) то пад  санаторый  з 1945 – 2001 гг.      На працягу апошніх 110 гадоў праводзіліся толькі бягучыя рамонты. Кардынальныя перамены у жыцці замка пачаліся пасля распараджння кіраўніка нашай дзяржавы А.Р.Лукашэнка аб закрыцці санаторыя і рэканструкцыі замка Радзівілаў. 29 чэрвеня 2001 года замак перададзены на баланс Міністэрства культуры  РБ Нацуыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведннку “Нясвіж”.

Агульная плошча замка 5435,23 м.кв., у  т.л. – падвал 1412 м.кв.

Палацава-паркавы комплекс будзе прыстасаваны для культурна-асветных мэт, абслугоўвання турыстаў з наборам стацыянарных музейных экспазіцый залаў з перасоўнымі выставамі. Праектам прадугледжана частку памяшканняў выкарыстоўваць для  правядзення  канцэртаў камернай музыкі, касцюміраваных балаў і іншых форм культурнага  жыцця  мінулых эпох і сучаснасці. Палац з’яўляецца рэспубліканскай уласнаснасцю. 

У апошняй чвэрці ХІХ – пач.ХХстст. палац дапоўніўся сістэмай пейзажных паркаў. Яны былі закладзены па абодвух берагах Замкавай і Дзікай сажалкі (паркі Стары, Замкавы, Японскі – на правым беразе, Новы і Англійскі на левым.). Парк ствараўся ў некалькі перыядаў.

Для паркавых насаджэнняў завозіліся з-за мяжы асобныя экзатычныя саджанцы . У парку больш за 90 відаў і форм дрэў і кустоў.

Галоўным садоўнікам парку ў 1878-1912гг.  (амаль увесь перыяд станаўлення  асноўных планіровачна-прасторавых паркавых структур) быў  Анрэй Пастарэмчык, які меў цудоўную адукацыю. Ён вучыўся ў Пазнанскай школе садаводства, знаёміўся з садова-паркавым майстэрствам у сталічных гарадах Еўропы і Расіі.  

Замкавы парк  уключае пад,язную дамбу, тэрыторыю, якая непасрэдна прымыкае да замка і гаспадарчы двор. Дамба насыпана ў 1875 годзе, аформлена як парадная дарога, абсаджаная дрэвамі.Характар пейзажу амаль не мяняецца да маста, перакінутага праз роў да вежавых варот замка. Тут дарога робіць злом, утвараючы невялікую плошчу трох накірункаў: прама – у Стары парк, управа – на мост у замак, улева – на гаспадарчы двор. Тут расце адзіны ў Нясвіжы экземпляр  гледычыі трохіглістай. Азеляненне прызамкавай тэрыторыі вялося на трох узроўнях: па броўцы рова, па грэбені вала і на ўнутрызамкавых дворыках.

Стары парк  закладзены  ў 1879 годзе, аб чым сведчыць надпіс на памятным камені. Тут сустракаюцца экзатычныя дрэвы: піхта, блакітны клён, ліпа амерыканская. Па беразе возера растуць клён, ліпа, вольха.

У парку устаноўлена шмат  малых архітэктурных форм, звязаных з легендамі аб Нясвіжы: - “Чорная панна”, “Анёл з хлопчыкам”, “Паляўнічы сабака” , “Русалка” і інш. 

Японскі парк далучаецца да старога парку. Створаны ў 1913-1914 гг. Яго кампазіцыя не захавалася. Цяпер гэта роўны газон з заліўнымі лугамі, абмежаваны дрэвамі Новы (Марысін) парк, знаходзіцца на прцілеглым Старому парку беразе сажалкі Дзікай. Закладзены адначасова з ім, названы ў гонар князёўны Марысі. Тут паляны чаргуюцца з пасадкамі дрэў, асобныя курціны пераходзяць у гаі, а на ўсходняй ускраіне – так званы рускі лес, дзе пераважаюць мясцовыя пароды з нязначнымі украпінамі экзотыкі: ёлкі звычайныя і Энгельмана, лістоўніцы даўрская і сібірская, хвоі веймутава і чорная, дуб звычайны і інш. Кампазіцыйным цэнтрам з,яўляецаа круглая сажалка з востравам у цэнтры, на якім стаіць помнік “Белая дама з халопам”  ёсць таксама паляна Белага арла. 

Англійскі парк (Іпадром), знаходзіцца на беразе сажалкі Замкавай ідалучаецца да Новага парку. У 1891г. каб выводзіць сюды коней з замкавых стайняў, ад абарончага вала была зроблена дарога ад дамбы, што раз,ядноўвае сажалк Дзікую і Замкавую. Яна звязала замак з іпадромам, які у той час меў адкрытую прастору, дэкаратыўна акаймаваную елкамі.

Парк знаходіцца у добрым стане і з’яўляецца раённай уласнасцю.Пастаянна праводзіцца работа па яго добраупарадкаванню. 

Прочитано 1202 раз (а)