Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Забудова вул. Ленінскай, канец ХIХст. дд.11,13,22

Адна са старажытных у горадзе. Планіроўка яе сфарміравалася у 16-17 стст. Захаваліся фрагменты забудовы канца 19 – пачатку 20 ст.

Дом №11, пабудаваны ў 1916 годзе з цэглы як жылы. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аднапавярховага аб’ёму з боку дваровага фасаду прыбудавана кароткае крыло, з боку паўночнага тарца – драўляны тамбур. Галоўны фасад выходзіць  на “чырвоную” лінію забудовы вуліцы. У аздобе яго выкарыстана лякальная цэгла. Сцяна галоўнага фасада падзелена пілястрамі, паміж якімі размешчаны па 2 прамавугольныя аконныя праёмы з дэкаратыўным афармленнем.У цэнтры – галоўны уваход, які абрамляюць 2 паўкалонкі. Над уваходам трохвугольны франтон з крывалінейнымі гранямі. Будынак пастаўлены на цокаль з бутавага каменю, сцены неатынкаваныя, завершаны карнізам і невысокім парапетам з геаметрычным арнаментам. Унутраная планіроўка зменена.

Дом – прыклад эклектычнай архітэктуры. Будынак знаходзіцца ў дорбрым стане. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак гандлёвай установы. Раённая ўласнасць.

Прочитано 788 раз (а)