Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Музеи

ДУ “Нясвіжскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей”

размешчаны ў будынку к. ХІХ ст., які па ўскосных звестках быў пабудаваны пад рамеснае вучылішча.
Пазней будынак быў прыстасаваны для патрэб вайскоўцаў. У 1991 г. пачалася рэканструкцыя будынка пад музей, які адкрыўся 14 студзеня 1995 г.
Экспазіцыя музея створана на падставе гістарычнага і этнаграфічнага матэрыяла, які збіраўся  з 1986 г. У музеі размешчаны 5 стацыянарных экспазіцый.

Этнаграфічная экспазіцыя “Зберагаючы самабытнасць”.                                      
На экспазіцыі прадстаўлены: фрагменты сенцаў, сялянскай хаты, гаспадарчай пабудовы к.ХІХ – пач. ХХ стст.;  дэманструюцца экспанаты самага рознага кшталту, якія адлюстроўваюць унутранае ўладкаванне сялянскага жылля Нясвіжчыны к. ХІХ – 30 гг. ХХ ст; дэманструюцца фота-дакументы, якія прадстаўляюць фрагменты з сялянскага жыцця акрэсленага перыяду.

Зала “Гандаль і рамёствы Нясвіжа”. 
Экспазіцыя залы прадстаўляе Ратушную плошчу Нясвіжа к ХІХ – 30-х гг. ХХ ст. Прадстаўлены раздзелы: “Ратушная плошча ў дакументах”, “Майстэрня шаўца”, “Сельтэрская будка”, фрагмент гандлёвых радоў “Лаўка ганчара”, “Лаўка медніка”, “Галантэрэйная лаўка”.            

Зала “Нясвіж. Старонкі легенд і гісторыі”
 Экспазіцыя складаецца з некалькіх раздзелаў:
“Горад – легенда” – прадстаўлены матэрыялы археалагічных раскопак, якія праводзіліся на тэрыторыі горада; гістарычная рэканструкцыя магнацкага адзення пач. ХVII ст.

“Галерэя гістарычных падзей і легендарных асоб” – экспануюцца копіі гравюр з выявамі князёў Радзівілаў, скульптурны партрэт Барбары Радзівіл, архіўныя дакументы і фотаздымкі, звязаныя з гісторыей горада, выявы архітэктурных помнікаў Нясвіжа, матэрыялы пра асветніка С. Буднага, муляжы друкаваных выданняў з нясвіжскай тыпаграфіі, прадметы і адзенне культавага прызначэння.

“Нясвіжская спадчына” – прадстаўлены матэрыялы аб дзейнасці Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, фотаматэрыялы пра пісьменнікаў Ул. Сыракомлю, А.Янушкевіча, А. Незабытоўскага, пасведчанні адукацыйных устаноў розных часоў, школьныя падручнікі.

“Замалеўкі нясвіжскага побыту” – імітацыя жылога ітэр’ера пач.ХХ ст. і кабінета чыноўніка гарадской ратушы.

Зала “Вайна. Трагедыя. Подзвіг.”
Экспазіцыя адлюстроўвае ваенныя канфлікты ХХ ст. Прадстаўлены фотаматэрыялы пра ўдзельнікаў Першай і Другой Сусветных войнаў, партызанскага руху, вызваліцелей, экспануюцца асабістыя рэчы франтавікоў, нямецкага салдата, лісты з фронту, узнагароды, матэрыялы пра воінаў-афганцаў, вайсковы рыштунак.

Стацыянарная выстава “Спасенные ценности”.
Экспануюцца абразы, складні, настольныя крыжы 19 - 20 ст., якія перададзены ў музей з Брэсцкай і Гродзненскай таможні.

Выставачныя залы.
Працуюць дзве выставачныя залы, у якіх дэманструюцца творы  прафесійных і самадзейных мастакоў Рэспублікі Беларусь, выставы з уласных фондаў і фондаў іншых музеяў.

Таксама пры музеі працуюць: 
- ганчарная майстэрня (выраб і продаж керамічных сувеніраў),
- музейны аб’ект “Кузня”, у якім адлюстраваны працэс кавальскага рамяства к. ХІХ – п.п. ХХ ст., вызначаны і захаваны від кузні, інструментаў, прылад працы.

Па вул. Садовай, 38 адкрыта кватэра-музей мастака-рэаліста М.К. Сеўрука (1905-1979). 
Міхаіл Канстанцінавіч атрымаў бліскучую адукацыю ў Віленскім універсітэце, з 1939 да канца жыцця жыў і працаваў у Нясвіжы. У музеі захоўваюца больш за тысячу работ мастака (жывапіс, графіка, лінарыты, медзерыты, дрэварыты). У 1996 г. у доме, дзе жыў і працаваў майстра, адкрыта кватэра-музей.

Наведвальніку

 

ДУ «Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей»

222603 Мінская вобласць, г. Нясвіж, вул. Ленінская, 96

Дырэктар Піваварчык Інэса Станіславаўна

Тел.  факс (8-01770) 51834

Папярэдні заказ экскурсій (8-01770) 51834 (група да 25 чалавек)

 

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Гадзіны працы: аўторак – нядзеля 08.00-12.30

13.30-17.00

Выхадны – панядзелак

 

Кошт білетаў у музеі: для школьнікаў – 10000 руб.,

для навучэнцаў, студэнтаў – 10000 руб.

для дарослых – 20000 руб.

Экскурсійнаеабслугоўванне (група да 25 чалавек):

для школьнікаў, студэнтаў – 20000 руб.,

для дарослых – 50000 руб.

Кошт тэматычных экскурсій і музейных урокаў:

Уваходныя білеты:

для навучэнцаў, студэнтаў – 10000 руб.

для дарослых – 20000 руб.

Экскурсійнае абслугоўванне (група да 25 чалавек):

для навучэнцаў, студэнтаў – 20000 руб.

для дарослых – 30000 руб.

Кошт уваходнага білета ў музейным аб’екце «Кузня», экспазіцыі “Гліняны звон з мінуўшчыны” (з наведваннем сучаснай ганчарнай майстэрні) з экскурсійным абслугоўваннем:

для школьнікаў, студэнтаў – 5000 руб.,

для дарослых – 10000 руб.

Кошт уваходнага білета ў кватэры-музеі М.К. Сеўрука:

для школьнікаў,студэнтаў – 10000 руб.,

для дарослых – 20000 руб.

Экскурсійнае абслугоўванне (група да 25 чалавек):

для школьнікаў, студэнтаў – 20000 руб.,

для дарослых – 40000 руб.

Права на фатаграфаванне – 5000 руб.

 

Наведване для інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваенаслужачых тэрміновай службы, дзяцей-сірот, музейных работнікаў бясплатнае, у адпаведнасці з Законам «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь» (при наяўнасці адпаведнага дакумента).

 

ДУ “Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей” прапануе паслугі па правядзенні тэатралізаванага вясельнага абраду ў музейных залах.

Прочитано 1447 раз (а) Последнее изменение: 14.04.2016