Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Мужчынскі народны хор Ланскага сельскага Дома культуры

У 1962 годзе ў складзе 25 чалавек арганізаваўся мужчынскі хор у в.Лань. Хутка пасля гэтага абраўшы стылям выканання – акадэмічны, хор адразу прыцягнуў увагу гледачоў і набыў прыхільнікаў. І у 1971 годзе атрымаў найменне “народны”. 
Выступленні на раённай, абласной, рэспубліканскай, і нават усесаюзных сцэнах не засталіся не заўважанымі: майстэрства было адзначана дыпломамі і граматамі Міністэрства культуры і ўпраўленне культуры БССР, Дома народнай творчасці, Саюза кампазітараў СССР, а на ІІ Усесаюзным фестывалі народнай творчасці, прысвечаным 70-годдзю Вялікага Кастрычніка, калектыў стаў лаўрэатам. 

У склад хору ўваходзяць людзі розных прафесій: калгаснікі, настаўнікі, шаферы, механізатары. У рэпертуары больш за 100 песень, гэта: рускія, беларускія, украінскія народныя, аўтарскія песні, а таксама класічныя творы.

З 1984 года кіраўніком хору з’яляецца Іван Налівайка. Калектыў нязменны ўдзельнік усіх раенных мерапрыемстваў, жаданы госць і на Рэспубліканскім конкурсе “Пеўчае поле”. Цепла прымаюць калектыў на святах рэспубліканскага і абласнога значэння.

У 2002 годзе калектыў становіцца лаурэатам абласнога фестывалю “Напеў зямлі маей”, удзельнікам абласнога свята “Дажынкі” у г.Смалявічы.

Ланскі мужчынскі народны хор быў узнагароджаны граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за ўдзел у ІІ Усебеларускім фестывалі народнага мастацтва “Беларусь – мая песня”, прысвечаная 60-годдзю вялікай Перамогі; граматай 2-га ваеннага шпіталя пагранічных войск РБ за актыўны ўдзел у мастацка-эстэтычным выхаванні працоўнага калектыва шпіталя; дыплом Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, раённай арганізацыі прафсаюза працаўнікоў дзяржаўных і іншых устаноў за ўдзел у раённым фестывалі мастацкай самадзейнай творчасці, прысвечаны 60-годдзю Перамогі.

Адрас: Мінская вобл., Нясвіжскі р-н, в. Лань, сельскі Дом культуры
Тэл.: 8-(017-70)-3-11-17

Прыгун Тамара Міхайлаўна – кіраўнік 3-х дарослых калектываў з найменнем “народны”. Нясвіжанка, скончыла Мінскае музычнае вучылішчы па класу баяна, у 1976 – Беларускую Дзяржаўную кансерваторыю. Працавала настаўнікам па класу баяна і акардэона ў музычнай школе №10 г.Мінска, затым намеснікам дырэктара па харэаграфіі ў 125 школе г.Мінска. З 2000 года Тамара Міхайлаўна пражывае ў Нясвіжы, дзе працягвае пленна працаваць, вядзе актыўную творчую дзейнасць, стварае ўсе новыя і новыя рознажанравыя калектывы, працуе над аранжыроўкамі твораў вядомых і невядомых аўтараў, скаладае свае песні.

Сення жыхары раена з задавальненнем прымаюць выступленні народных ансамбляў “Вяночак”, “Акцэнт”, “Ліра”.

Прочитано 1071 раз (а)