Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Народны ансамбль песні “Млечны шлях” Нясвіжскага раённага Цэнтра культуры культуры

Візітнай карткай Нясвіжа і Нясвіжскага раёна з’яўляецца народны ансамбль песні “Млечны шлях”, створаны яшчэ ў 1988 годзе. У 2000 годзе за творчае развіццё і актыўную творчую дзейнасць ансамблю прысвоена званне “народны”.

“Млечны шлях” – творчы калектыў, мае сваю адметную манеру ў выкананні. Удзельнікі ансамбля – творчыя, таленавітыя людзі – плен працы кіраўніка калектыву Таццяны Мікалаеўны Казловай, якая патрабавальна адносіцца не толькі да сябе і да ўдзельнікаў, але і да выбару рэпертуару, які у сваю чаргу складаецца з твораў беларускіх і расійскіх кампазітараў, з песень, напісанных самім кіраўніком ансамбля, папулярнай замежнай музыкі. Ансамбль шматгалосны, удзельнікі добра валодаюць вакальнай тэхнікай. 

За гады свайго існавання калектыў прымаў удзел у раённых, абласных і рэспубліканскіх мерыпрыемствах, атрымоўваў шмат падзяк і ўзнагарод. Ніводнае свята ў горадзе і раёне не абыходзіцца без ансамбля. У 2003 годзе калектыў быў жаданым госцем на ІІІ фестывалі народнага мастацтва Мінскай вобласці “Напеў зямлі маёй”, дзе за выдатнае выкананне становіцца лаурэатам. У 2006 годзе на тым жа фестывалі ансамбль атрымоўвае дыплом ІІ ступені і каштоўны падарунак.

Ведаюць калектыў і за межамі нашай краіны. Так, восенню 2006 года ансамбль з поспехам выступіў і на расійскай сцэне на свяце горада Рэутава Маскоўскай вобласці.

У 2006 годзе калектыў атрымаў падзяку з грашовай прэміяй старшыні абласнога камітэта за актыўны ўдзел у многіх абласных мерапрыемствах.

Калектыў “Млечны шлях” шчыра і з адкрытасцю  працуе над павышэннем прафесійнага ўзроўню і пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца іх пастаянная затрабаванне ва ўдзячнага гледача, як у раёне, так і ў вобласці.

Адрас: г.Нясвіж, вул. Савецкая, 34, Нясвіжскі РЦК і А
тэл.: 8-(017-70)-5-19-43, 5-57-98

Прочитано 915 раз (а)