Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Понедельник, 13 февраля 2017 года, 15:27

Пакістанцы пабывалі ў Нясвіжы

Источник  Соб. инф.
Па запрашэнні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь парламенцкая дэлегацыя Пакістана на чале са Старшынёй Сената Парламента Ісламскай Рэспублікі Пакістан Міан Разы Рабані наведала Рэспубліку Беларусь 1 — 4 лютага 2017 г.

У рамках візіту адбыліся сустрэча спікера Пакістанскага Парламента з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Прайшлі перамовы са Старшынёй Савета Рэспублікі М.В. Мясніковічам, Старшынёй Палаты прадстаўнікоў У.П. Андрэйчанкам, Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь А.У. Кабяковым.

Акрамя перамоў, Міану Разы Рабані была прапанавана шырокая праграма знаёмства з Сінявокай. За некалькі дзён пакістанская дэлегацыя пабывала ў горадзе Жодзіна, сустрэлася з прафесарска-выкладчыцкім саставам і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, наведала ААТ “МАЗ”, “БелАЗ”. Госці пабывалі ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вя-лікай Айчыннай вайны, Нацыянальным мастацкім музеі. Завяршальным акордам візіту пакістанскіх гасцей стала знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай Нясвіжа.

Прочитано 856 раз (а)