Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Среда, 10 января 2018 года, 16:26

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны!

Источник  Соб.инф

Нясвіжскі раенны выканаўчы камітэт і раенны Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з 80-ці гадовым юбілеем Мінскай вобласці.

За невялікі па меркам гісторыі час Міншчына вынесла многа выпрабаванняў, прайшла значны шлях у сваім сацыяльна-эканамічным развіцці: гэта і доўгія тры гады нямецка-фашыстскай акупацыі пад час Вялікай Айчыннай вайны, гэта і адраджэнне зруйнаваных вайной гарадоў і весак, гэта і аднаўленне народнай гаспадаркі ў пасляваенны час…

Нам, сучаснаму пакаленню, выпала вялікае шчасце – жыць і працаваць у незалежнай беларускай дзяржаве. Сення ўсе мы нясем адказнасць за яе будучыню. Нас яднае любоў да Радзімы, мы ганарымся яе дасягненнямі і поспехамі, застаемся вернымі традыцыям і шчыра жадаем зрабіць Нясвіжскі раён, Мінскую вобласць і краіну яшчэ мацней і прыгажэй.

У Мінскай вобласці сёння жыве і працуе шмат выдатных людзей, якім ёсць чым ганарыцца. Менавіта тут, на Міншчыне, яны вырабляюць самыя вялікія ў свеце самазвалы і дабываюць калійныя ўгнаенні, вырошчваюць цудоўны хлебны каравай і будуюць дамы, вучаць дзяцей і лечаць хворых.

Няхай Міншчына з кожным днём становіцца ўсё прыгажэй и првыбней, а жыццё людзей тут – больш багатым и насычаным.

Прыміце, шаноўныя землякі, з нагоды 80-ці гадовага юбілея Мінскай вобласці самыя шчырыя пажаданні добрага здароўя, вялікага чалавечага шчасця, згоды ў грамадстве і кожнай сям’і, поспехаў у працы на карысць нашай Бацькаўшчыны.

Намеснік начальніка аддзела

М.М.Мацэль

Прочитано 408 раз (а)