Адрес:
222603, Минская обл.,
г.Несвиж, ул. Советская, 1
Телефон:+375 (1770) 5-94-49
Факс: +375 (1770) 5-10-91
E-mail: info@nesvizh.gov.by.

Понедельник, 12 марта 2018 года, 11:24

У Нясвіжскім раёне — новы старшыня

Источник  Соб. инф.
У Нясвіжскім раёне — новы старшыня
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка даў згоду на прызначэнне на пасаду старшыні Нясвіжскага райвыканкама Генадзя Салаў’я

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 сакавіка даў згоду на прызначэнне на пасаду старшыні Нясвіжскага райвыканкама Генадзя Салаў’я. Новага кіраўніка зацвердзілі на пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая адбылася 7 сакавіка.

Прадставіў новага кіраўніка губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка. Генадзь Міхайлавіч Салавей нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Тупалы Навагрудскага раёна. У 1983 г. скончыў Смілавіцкі саўгас-тэхнікум. Працаваў заатэхнікам у калгасе імя Леніна Нясвіжскага раёна. Пасля заканчэння ў 1988 г. Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «заатэхнія» працаваў заатэхнікам па свінагадоўлі гэтай жа гаспадаркі, з 1989 года па 1992 год  — загадчык свінафермы «Чанавічы» калгаса імя Леніна. З 1992 па 1997 гг. ён — старшы заатэхнік калгаса. Затым Генадзь Салавей быў намеснікам старшыні СКГ «Лань» па жывёлагадоўлі. У 1999 годзе яго абралі старшынёй праўлення сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву «Лань», з 2011 года Генадзь Міхайлавіч — дырэктар ААТ «Лань-Нясвіж».

У 2012 г. ён закончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 2012 года яго прызначылі першым намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. З лістапада 2012 года Генадзь Салавей узначальваў Клецкі раённы выканаўчы камітэт.

У падтрымку кандыдатуры новага старшыні выступілі  член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў па Гарадзейскай выбарчай акрузе № 46, старшыня Рэспубліканскага аграпрамысловага саюза «БелАПС», старшыня Мінскага абласнога савета Аграпрамсаюза, старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман і дэпутат Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў па Лысіцкай выбарчай акрузе № 23, старшыня Нясвіжскага раённага савета Аграпрамсаюза, дырэктар ААТ «Гарадзея» Мікалай Салавей.

Уручаючы пасведчанне старшыні Нясвіжскага райвыканкама, Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што Генадзь Міхайлавіч зарэкамендаваў сябе кампетэнтным кіраўніком, яму ўласцівыя дзелавітасць і мэтанакіраванасць.

Прочитано 1226 раз (а)