Адрес:

222603, г. Несвиж, ул. Советская, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для деловой переписки)

Телефон приемной:

+375 (1770) 5-94-49

Факс приемной:

+375 (1770) 5-10-91

Режим работы:

в рабочие дни – с 8.00 до 17.00, обед – с 13.00 до 14.00

Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1770) 5-94-49

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно»: 142

Аграгарадок Новагарадзейскі адзначыў сваё 50-годдзе!

06.09.2019

На беларускай зямлі тысячы вялікіх і малых гарадоў

і вёсак, і для кожнага чалавека самае роднае месца тое, дзе ты нарадзіўся. Дзе жывуць твае родныя, сябры,

дзе дыхаецца лёгка, таму што тут —

твая малая радзіма, твой дом.

Аграгарадок Новагарадзейскі не ўбачыш на агульнай карце свету, але для сваіх жыхароў ён — сэрца Сусвету, у якое пакаленнямі цесна ўпляталіся іх лёс і жыццёвая мудрасць. Нядаўна новагарадчане адзначылі цудоўную дату — 50-годдзе свайго “дома”. Свята атрымалася асабліва радасным, паколькі супала з хрысціянскім днём прарока Іллі. У сувязі з гэтым адным з паважаных гасцей стаў настаяцель храма Нараджэння Святой Маці Божай протаірэй Аляксандр. Павіншавала новагарадчан і старшыня Гара-дзейскага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Цвірко.

Пасёлак Новагарадзейскі прыгожы ў кожную пару года. Прыгожыя яго вуліцы, будынкі і асабліва — людзі, якія тут жывуць. Так было і 50 гадоў таму… Тэрыторыя Новагарадзейскага пасёлка ўваходзіла ў склад Гара-дзеі. Да 1939 года тут былі памешчыцкія сядзібы паноў Халавецкага і Сабалеўскага. Сядзібы раздзяляла дарога, з абодвух бакоў якой раслі сады. Дамоў было мала. У цэнтры пасёлка, які раней называўся Дзядзінец, было чатыры баракі і адзін панскі дом. У 1939 годзе Гарадзея ўвайшла ў склад БССР. У 1949-50 гадах на месцы былой сядзібы Сабалеўскага была ўтворана машынна-трактарная станцыя, якая абслугоўвала 6 сельсаветаў. Шэсцьдзясят гадоў таму, у 1959-м, на аснове трох калгасаў утварыўся саўгас “Гарадзейскі”. Праз 10 год сядзіба саўгаса стала называцца пасёлкам Новагарадзейскім. Як бачна, сучасную назву аграгарадок атрымаў 50 гадоў таму, але людзі жывуць тут гэтак жа даўно, як і ў Гарадзеі, гэта значыць — 489 гадоў!

З 2010 года пасёлак пераўтварылі ў аграгарадок Новагарадзейскі. У цяперашні час на яго тэрыторыі — 289 двароў, пражываюць 766 чалавек, ёсць магазін, сталовая, складскія памяшканні, адміністрацыйны корпус ААТ “Гарадзея”, “Шынамантаж” ІП Я. Малышава, “Перамотка матораў бытавой тэхнікі” ІП А. Шыманскага, сельскі цэнтр культуры і адпачынку, бібліятэка. Адкрыты новы магазін ”Хіт продажаў”.

За мінулыя 75 год вырасла не адно пасляваеннае пакаленне. Яго прадстаўнікі памятаюць пра подзвіг дзядоў і прадзедаў, пра іх вялікую Перамогу. Таму на свяце ўспомнілі імёны землякоў — ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, памяць якіх ушанавалі хвілінай маўчання.

Другая сусветная — не адзіная вайна, што закранула жыхароў Новагарадзейскага. У лютым 1989 года, трыццаць гадоў таму, скончылася афганская вайна. Воіны-інтэрнацыяналісты, якія прайшлі Афган, жывуць і працуюць сярод нас. Адным з іх з’яўляецца маёр МУС у адстаўцы Іван Васільевіч Бурак, якога павіншавалі падчас свята.

Не забыліся і пра хлопцаў, якія з гонарам служаць зараз у беларускай арміі, працягваючы слаўныя традыцыі сваіх бацькоў і дзядоў. Гэта Мікалай Дранчук (спецназ ПДВ), Дзяніс Пуцейка (навучальны цэнтр у Печах), Вадзім Папок (спецназ МУС), Максім Голікаў (выпускнік Інстытута пагранічнай службы гэтага года). Нядаўна дэмабілізаваўся з радоў Узброеных Сіл Іван Яцкевіч. Вядучыя падзякавалі бацькам салдатаў за выдатнае выхаванне сваіх сыноў.

Традыцыяй любога свята з’яўляюцца віншаванні, узнагароджанні і добрыя пажаданні. На свяце пасёлка былі павіншаваны і ўзнагароджаны тыя, чые сядзібы атрымалі званне “Дом узорнага ўтрымання”. Падарункі і падзяку за падтрыманне прыгажосці ў родным двары атрымалі Уладзімір і Таццяна Янчык, Іна і Генадзь Катовіч, а лепшы “Дом узорнага ўтрымання” — у Таццяны Зянькевіч.

Новагарадчане ўшанавалі старэйшых жыхароў аграгарадка: мужа і жонку Віктара Радзівонавіча і Ніну Мікалаеўну Зусько, Рыгора Барысавіча Яськевіча, Галіну Сяргееўну Цвірко, Зінаіду Аляксандраўну Зубко і Тамару Вікенцьеўну Сіткевіч.

Успомнілі жыхары і землякоў, імёны якіх увекавечаны ў кнізе “Памяць” Нясвіжскага раёна. Сярод іх — Алена Міхайлаўна Беза, якая з 1966 па 1988 год працавала аператарам па адкорме буйной рагатай жывёлы, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём “За працоўную доблесць”,  з’яўлецца заслужаным работнікам сель-скай гаспадаркі Беларусі. Уладзімір Пятровіч Голікаў, які працаваў галоўным аграномом, быў узнагароджаны медалём “За працоўную доблесць”. Антаніна Міхайлаўна Сільвановіч працавала загадчыцай фермы “Дубрава”, узнагароджана медалём ВДНГ (выставы дасягненняў народнай гаспадаркі СССР). Медалём “За працоўныя заслугі”  раней была ўзнагароджана Зінаіда Арсеньеўна Борыс, якая працавала на Гарадзейскім цукровым заво-дзе, а ў гэтым годзе — галоўны ветэрынарны ўрач ААТ “Гара-дзея” Наталля Эдуардаўна Бусько.

Сельскагаспадарчая вытворчасць мае вялікае значэнне для дабрабыту і развіцця нашай Радзімы. Спакон веку на Беларусі шануецца праца земляроба. Гэта — вельмі ганаровае званне. У Новагарадзейскім яго высока нясуць Іосіф Касмовіч, Аляксандр Ганін, Ніна Яськевіч, Галіна Чыжык, Барыс Чыжык, Соф’я Гаўрык, Антаніна Жук, Ніна Буян, Вера Камера, Валянціна Легайда, Уладзімір Вялічка, Фаіна Хіневіч, Галіна Пашкова, Іван Абрамовіч, Уладзімір Касмовіч. У гэты юбілейны дзень усім, хто працуе ў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці, будаўніцтва, абслугоў-вання і сацыяльнай сферы былі выказаны словы ўдзячнасці. “Усе вы — гонар аграгарадка, вашымі рукамі ствараецца яго слава,” — адзначыла вядучая свята Таццяна Язэпчык.

А як шмат значыць для чалавека сям’я! Асабліва, калі яе падмурак — любоў, узаемапавага і давер. Сорак год ідуць рука аб руку Уладзімір і Ларыса Гаўрык, Аляксандр і Вольга Гладкія, Іван і Галіна Казушчык, Вячаслаў і Ніна Касмовіч. А 50-годдзе жыцця ў шлюбе адзначаюць Алег і Ніна Петрыкевіч. Адной з каштоўнасцей сямейнага жыцця з’яўляюцца дзеці. І ў Новагарадзейскім шмат сямей, якія з гэтым не толькі згодны, але і з’яўляюцца мнагадзетнымі. Гэта Максім і Людміла Гойда, Уладзімір і Наталля Каменка, Дзмітрый і Марыя Касмовіч, Галіна Лісічкіна, Уладзімір і Таццяна Дранчук, Генадзь і Іна Катовіч, Артур і Вольга Корсак, Аляксандр і Ганна Паўлюк, Уладзімір і Марына Скачко, Таццяна Корсак, Леанід і Аліна Касмовіч, Сяргей і Валянціна Русецкія, а таксама Аксана Хамко з Андрэем Васіляўскасам.

Павіншавалі на свяце і бацькоў самага малодшага жыхара — Аляксандра, якому на момант свята споўніўся адзін месяц. Саша — другое дзіця ў Елі-заветы і Віктара Казека.

Першы свой, 10-гадовы,  юбілей у гэтым годзе адзначаюць юныя жыхары — Дар’я Саўко, Мікіта Абрамовіч, Аляксандр Майсейчык, Мацвей Хамко, Ігнат Платун, Мікіта Корсак, Мікіта Касмовіч, Віктар Камёнка і Аляксей Рушчук.

Прысутнічалі на свяце і новагараджане, якія з’яўляюцца аднагодкамі аграгарадка — Аксана Скрыпнік, Іна Тыдрыш, Валянціна Шульгіна, Наталля Садоўская, Алег Карпач, Вера Драчан, Віктар Галубко, Таццяна Голікава, Міхаіл Кавалёў, Аляксандр Касмовіч, Андрэй Паноцкі і Валянціна Марко.

З выпадку дня нараджэння Новагарадзейскага ўсіх  прысутных пачаставалі смачным святочным караваем.

Цёплыя словы новагара-дзейцам выказаў намеснік дырэктара па ідэалогіі, гандлі і быту ААТ “Гарадзея” Аляксандр Іванавіч Майсеня.

Кранулі прысутных і наступныя словы вядучых: “Давайце застанемся такімі, якія мы ёсць — добрымі, спагадлівымі, з моцным характарам, з вялікай працавітасцю і павагай да сябе і блізкіх… Наша малая радзіма жывая, а разам з ёю жывыя і мы”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»