Адрес:

222603, г. Несвиж, ул. Советская, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для деловой переписки)

Телефон приемной:

+375 (1770) 5-94-49

Факс приемной:

+375 (1770) 5-10-91

Режим работы:

в рабочие дни – с 8.00 до 17.00, обед – с 13.00 до 14.00

Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1770) 5-94-49

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно»: 142

У несвіжан – дыплом у намінацыі “За захаванне песенных традыцый” XVI абласнога фестываля народнай творчасці

06.11.2019

26 кастрычніка ў горадзе Мар’іна Горка адбыўся XVI абласны фестываль народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. У фестывалі прынялі ўдзел лепшыя аматарскія калектывы вобласці.

Усе яны прадэманстравалі высокі ўзровень выканальніцкага мастацтва. Нясвіжскі раён прадставілі народны ансамбль песні “Млечны шлях” Нясвіжскага раённага цэнтра культуры, а таксама ўдзельнікі ўзорнай студыі акцёрскага майстэрства “Творяки” Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра, кіраўнікі Таццяна Казлова і Ганна Лысенка.

У рамках конкурснай праграмы “Мая зямля — маё каханне” ад удзельнікаў з Нясвіжчыны прагучаў музычны нумар “Цуда-раніца” (словы П. Макаля, музыка А. Аверына), за што яны былі ўзнагароджаны дыпломам у намінацыі “За захаванне песенных традыцый” і сертыфікатам на атрыманне каштоўнага падарунка — партатыўнага камп’ютара.

Галоўная ідэя нумара — дэманстрацыя беларускага кахання. Трэба адзначыць, што пры падрыхтоўцы конкурснага выступлення былі выкарыстаны інавацыйныя тэхналогіі. Напрыклад, відовішчнасць была забяспечана прафесіянальным сцэнічным рашэннем, адпаведнасцю касцюмаў тэматыцы. Акрамя таго, былі выкарыстаны спецыяльныя эфекты цяжкага дыму, што яшчэ больш пад-крэсліла арыгінальнасць пастаноўкі.

Журы адзначыла адпаведнасць відэакантэнту тэматыцы нумара і тое, што рэжысёрская задумка адпавядала ўсім крытэрыям конкурснага выступлення.

Як расказала кіраўнік народнага ансамбля песні “Млечны шлях” Таццяна Казлова, мерапрыемства стала для яго ўдзельнікаў надзвычай запамінальным.

— Усе калектывы вельмі дастойна прадставілі свае родныя мясціны, — сказала Таццяна Мікалаеўна ў гутарцы з журналістам “НН”. — Мы атрымалі вялікае задавальненне ад выканальніцкага майстэрства калег па сцэне з іншых раёнаў вобласці. І тое, што сярод 23 удзельнікаў мы сталі па выніках конкурсу пятымі, нам каштавала немалых намаганняў. Канкурэнцыя была высокай, і, думаю, журы прыйшлося вельмі нялёгка, ацэньваючы песенныя і харэаграфічныя калектывы, духавыя аркестры і невялікія ансамблі.

Дзякуючы рэжысёру-пастаноўшчыку нашага нумара Людміле Вітко, ён атрымаўся вельмі арыгінальным і ўражваючым, што і дапамагло нам вярнуцца на радзіму з прызам. Увогуле ж за нас вельмі перажывалі ўсе — ад рэжысёра да кіраўніцтва раённага цэнтра культуры і ўвогуле аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. На працягу ўсёй падрыхтоўкі да конкурсу і падчас удзелу ў ім мы адчувалі іх клопат і падтрымку, за што вельмі ўдзячны. Гэта не адзіная наша перамога ў асобнай намінацыі “Напеву”. У свой час мы ўжо атрымлівалі ў падарунак камп’ютар і вельмі каштоўны музычны інструмент, але самае лепшае наша выступленне яшчэ наперадзе.

Дарэчы, выступленне нашых артыстаў на абласным конкурсе, магчыма, крыху дапрацаванае і дапоўненае, змогуць убачыць і нясвіжскія гледачы на адным з канцэртаў у РЦК. Таму сачыце за анонсамі і не прапусціце!

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»