Адрес:

222603, г. Несвиж, ул. Советская, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для деловой переписки)

Телефон приемной:

+375 (1770) 5-94-49

Факс приемной:

+375 (1770) 5-10-91

Режим работы:

в рабочие дни – с 8.00 до 17.00, обед – с 13.00 до 14.00

Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1770) 5-94-49

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно»: 142

Акцыя ў падтрымку медыкаў ад «Беларускага саюза жанчын»

20.05.2020

«Марафон падтрымкі» — пад такой назвай рэалізуецца рэспубліканская акцыя ў падтрымку медыкаў.

Яе мэта — аказанне дабрачыннай дапамогі ўрачам і ўсяму медыцынскаму персаналу ўстаноў аховы здароўя рознага тыпу, які працуе ў рэжыме кругласутачнага знаходжання на рабочым месцы; пацыентам бальніц сястрынскага догляду; медыцынскаму персаналу інтэрнатных устаноў і іншым установам аховы здароўя.

Напрыканцы мінулага тыдня па ініцыятыве старшыні Нясвіжскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Людмілы Крупец група актывістак жаночага руху раёна наведала Нясвіжскую ЦРБ і перадала ў рамках марафона падтрымкі спонсарскую дапамогу ў выглядзе ахоўных сродкаў — медыцынскіх масак (500 штук) і ручнікоў (100) на агульную суму 850 рублёў. Людміла Уладзіміраўна выказала шчырыя словы ўдзячнасці галоўнаму ўрачу Нясвіжскай ЦРБ Вікторыі Пражэнік і ўсяму медперсаналу ўстановы, пажадала медыкам і іх блізкім моцнага здароўя і каб пацыентаў станавілася з кожным днём усё менш. Таксама Людміла Крупец падзякавала за падтрымку ініцыятывы намесніку старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандру Балцянкову, які далучыўся да жанчын.

Падчас дабрачыннай акцыі — галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Вікторыя Пражэнік з групай падтрымкі, намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, старшыня Нясвіжскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Людміла Крупец, загадчык ДУА “Нясвіжскі раённы вучэбна-метадычны кабінет” Таццяна Вайтовіч і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»