Адрес:

222603, г. Несвиж, ул. Советская, 1

E-mail:

info@nesvizh.gov.by (для деловой переписки)

Телефон приемной:

+375 (1770) 5-94-49

Факс приемной:

+375 (1770) 5-10-91

Режим работы:

в рабочие дни – с 8.00 до 17.00, обед – с 13.00 до 14.00

Телефон «горячей линии» райисполкома:

+375 (1770) 5-94-49

Единый телефонный номер справочной службы «одно окно»: 142

Малочнатаварная ферма «Новы Сноў» – пераможца абласного спаборніцтва

22.05.2020

Мінскім абласным камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама і Мінскім абласным аграпрамысловым саюзам праводзіцца штоквартальнае абласное спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці малака ў 2020 годзе. Адным з пераможцаў у гэтым годзе стала малочнатаварная ферма «Новы Сноў» сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбінат Сноў».

Спаборніцтва арганізавана з мэтай маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў (членаў прафсаюза) сельскагаспадарчых арганізацый для павелічэння вытворчасці і рэалізацыі малака, павышэння эфектыўнасці і якасці працы. У спаборніцтве прымаюць удзел малочнатаварныя фермы і комплексы з пагалоўем кароў не менш 400 галоў, цалкам укамплектаваныя, якія рэалізоўваюць на пераапрацоўчыя прадпрыемствы малако сортам “экстра” не менш 60 % ад агульнага аб’ёму рэалізацыі ў мінулым і гэтым годзе і забяспечваюць таварнасць малака не менш 90 %. Адной з умоў спаборніцтва з’яўляецца тое, што паказчыкі па пагалоўі, валавой вытворчасці малака, рэалізацыі малака сортам “экстра” не павінны быць зніжаны як у мінулым годзе, так і ў бягучым.

Для падвядзення вынікаў спаборніцтва створана камісія на чале з начальнікам упраўлення жывёлагадоўлі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама Дзмітрыем Ягоравым. Пераможцы спаборніцтва вызначаюцца ў наступных намінацыях: сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за мінулы год да 5500 кг на 1 карову — два прызавыя месцы; сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за мінулы год ад 5501 кг да 6500 кг на 1 карову — два прызавыя месцы; сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за мінулы год ад 6501 кг да 7500 кг на 1 карову — два прызавыя месцы; сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за мінулы год ад 7501 кг на 1 карову — два прызавыя месцы.

Пераможцам уручаецца Ганаровы дыплом камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама, Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Мінскага абласнога аграпрамысловага саюза з выплатай грашовага прыза.

Пры падвядзенні вынікаў штоквартальнага спаборніцтва за 1 квартал бягучага года сярод малочнатаварных ферм з прадуктыўнасцю малочнага статку за 2019 год ад 7501 кг на 1 карову другое месца прысуджана малочнатаварнай ферме “Новы Сноў” сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Агракамбінат Сноў”.

Віншуем пераможцаў!

“НН”.

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Службы и структурные подразделения

Информационные ресурсы

Разработка и поддержка сайта:
Группа компаний «ЦВР «ОКТЯБРЬСКИЙ»